Праект "Браму скарбаў тваіх адчыняю" складаецца з 2 частак. Асноўная частка - гульня "Браму скарбаў тваіх адчыняю", якая выканана ў выглядзе праграмнага прадукта для аперацыйнай сістэмы Windows і вэб-рэсурса, які выконвае ролю гіда па гульні.
Праект быў выкананы вучнямі дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №8 г. Віцебска".
Аўтар і распрацоўшчык гульні:
Маркаў Максім Міхайлавіч, вучань 9 класа.
Кіраўнікі праекта:
Казакоў Андрэй Анатольевіч, настаўнік інфарматыкі,
Карасевіч Алена Міхайлаўна, настаўнік-метадыст, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Гульня-падарожжа мае практычнае значэнне. У другой чвэрці пасля вывучэння раздзела “За смугою стагоддзяў” пяцікласнікам яна будзе прапанавана на абагульняльным уроку.
Далучыцца да скарбаў народных можа кожны. Такая сустрэча, нібы глыток крынічнай вады, ачышчае душу, узбагачае розум і сілкуе памяць нашчадкаў.